Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

zealous [ˈzeləs] adj. fml (for) стара́нны, заўзя́ты; дба́йны, руплі́вы;

be zealous to succeed імкну́цца да по́спеху

zebra [ˈzebrə, ˈzi:brə] n. zool. зе́бра

zebra crossing [ˌzebrəˈkrɒsɪŋ] n. перахо́д (пешаходны)

zenith [ˈzenɪθ] n.

1. astron. зені́т

2. fml ро́сквіт, зені́т;

at the zenith of one’s fame у ро́сквіце сла́вы

zephir [ˈzefə] n. lit. зефі́р (вецер)

zero [ˈzɪərəʊ] n.

1. нуль;

above/below zero вышэ́й/ніжэ́й за нуль

2. нішто́;

reduce to zero зве́сці на нішто́

zero hour [ˈzɪərəʊˌaʊə] n.

1. двана́ццаць гадзі́н но́чы, апо́ўнач

2. рашу́чы мо́мант, час выпрабава́ння

zero tolerance [ˌzɪərəʊˈtɒlərəns] n. палі́тыка стро́гага зако́ну;

a zero tolerance policy on alcohol use стро́гая забаро́на на алкаго́ль

zest [zest]

1. (for) заціка́ўленасць, заўзя́тасць;

a zest for life ра́дасць быцця́

2. піка́нтнасць, «іскры́нка»;

give zest to smth. надава́ць смак/ціка́васць чаму́-н.

zeugma [ˈzju:gmə] n. ling. зе́ўгма