Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

yield2 [ji:ld] v.

1. дава́ць (ураджай, вынікі і да т.п.)

2. fml саступа́ць; паддава́цца, здава́цца;

yield to temptation паддава́цца спаку́се;

yield consent даць (вы́мушаную) зго́ду

yielding [ˈji:ldɪŋ] adj. fml пада́тлівы, састу́плівы;

in a yielding moment у хвілі́ну сла́басці

YMCA [ˌwaɪemsi:ˈeɪ] (скар. ад Young Men’s Christian Association) Аб’ядна́нне хрысція́нскай мужчы́нскай мо́ладзі

yoga [ˈjəʊgə] n. ёга

yogh(o)urt [ˈjɒgət] n. ёгурт

yoke [jəʊk] n.

1. ярмо́, хаму́т;

a yoke of oxen па́ра запрэ́жаных вало́ў

2 fml прыгнёт

3. каро́мысел (для вёдзер)

4. ге́стка (сукенкі)

yokel [ˈjəʊkl] n. мужы́к, дзераве́ншчына; прасця́к

yolk [jəʊk] n. жаўто́к

yonder [ˈjɒndə] adv. fml вось там, вось туды́;

here and yonder сюды́ і туды́

Yorkshire pudding [ˌjɔ:kʃəˈpʊdɪŋ]n. ёркшы́рскі пу́дынг