Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

vomit2 [ˈvɒmɪt] v.

1. ну́дзіць, ванітава́ць;

I feel vomiting. Мне моташна, млосна.

2. выкі́дваць што-н. з вялі́кай сі́лай; шуга́ць (пра агонь); валі́ць (пра дым);

vomit abuse пачына́ць ла́янку; накі́нуцца (на каго-н.) з абра́заю

vomitive [ˈvɒmɪtɪv] n. med. ірво́тны сро́дак

voodoo [ˈvu:du:] n. вядзьма́рства, шама́нства; ма́гія;

a voodoo dance магі́чны або́ рытуа́льны та́нец;

put a voodoo on smb. зачаро́ўваць; урака́ць каго́-н.

voracious [vəˈreɪʃəs] adj.

1. fml пражэ́рлівы; ненае́дны, ненасы́тны;

a voracious eater абжо́ра;

a voracious appetitie во́ўчы апеты́т

2. прагаві́ты, пра́гны;

a voracious reader чалаве́к, які́ чытае запо́ем

vortex [ˈvɔ:teks] n. fml (pl. vortexes or vortices) вір;

the vortex of politics вір паліты́чнага жыцця́;

in a vortex of gaiety у віху́ры весяло́сці

vortices [ˈvɔ:tɪsi:z] pl.vortex (у навуковым ужыванні)

votary [ˈvəʊtəri] n.

1. relig. мана́х; мана́шка

2. (of) чалаве́к, які́ прысвяціў сябе́ служэ́нню (чаму-н.);

a votary of peace барацьбі́т за мір

vote1 [vəʊt] n.

1. (for, against) го́лас, пра́ва го́ласу;

cast one’s vote галасава́ць

2. галасава́нне; балаціро́ўка;

an open vote адкры́тае галасава́нне;

a vote by (a) show of hands галасава́нне падня́ццем рук;

settle the matter by a vote выраша́ць пыта́нне галасава́ннем;

take/have a vote (on) smth. ста́віць што-н. на галасава́нне

3. the vote агу́льная ко́лькасць галасо́ў;

carry/gain all the vo tes атрыма́ць усе́ галасы́

4. пра́ва го́ласу; вы́барчае пра́ва

5. вы́барчы бюлетэ́нь;

cast one’s vote into the urn кіда́ць бюлетэ́нь у скры́ню

vote2 [vəʊt] v.

1. (for, against) галасава́ць; балаці́раваць;

vote by ballot балаці́раваць, раша́ць та́йным галасава́ннем;

vote by (a) show of hands галасава́ць падня́ццем рук

2. выбіра́ць;

vote into parliament выбіра́ць у парла́мент

3. асігнава́ць, вылуча́ць (сродкі);

The hospital was voted ₤ 100,000 for research. Шпіталю асігнавалі 100 000 фунтаў на даследаванне.

4. infml выраша́ць, аднаду́шна прызнава́ць;

The play was voted a success. Усе прызналі, што п’еса мае поспех.

5. infml : I vote we stay here. Я за тое, каб застацца тут.

vote with one’s feet галасава́ць нага́мі, сыхо́дзіць (з мітынгу)

vote down [ˌvəʊtˈdaʊn] phr. v. правалі́ць пры галасава́нні;

The proposal was voted down. Прапанова была адхілена.

vote in [ˌvəʊtˈɪn] phr. v. вы́браць галасава́ннем (куды-н.)

vote through [ˌvəʊtˈθru:] phr. v. праве́сці галасава́ннем;

The bill has been voted through. Законапраект быў прыняты.

voter [ˈvəʊtə] n. вы́баршчык; вы́баршчыца