Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

turnkey [ˈtɜ:nki:] adj. гато́вы да зда́чы (аб’ект);

a turnkey project зако́нчаны прае́кт

turnout [ˈtɜ:naʊt] n.

1. збор (людзей на мітынг);

There was a good turnout at yesterday’s meeting. Учора на сходзе было даволі многа народу.

2. чы́стка, убо́рка;

The room must be given a good turnout. Пакой трэба добра прыбраць.

3. мане́ра, стыль апрана́цца; экіпіро́ўка;

the turnout of a sportsman касцю́м спартсме́на

turnover [ˈtɜ:nəʊvə] n.

1. абаро́т (капіталу)

2. тавараабаро́т

3. зме́на (кадраў)

4. піро́г з начы́нкай;

an apple turnover піро́г з я́блыкамі

turnpike [ˈtɜ:npaɪk] n. AmE пла́тная даро́га для ху́ткаснага тра́нспарту

turnstile [ˈtɜ:nstaɪl] n. sport турніке́т

turn-down [ˈtɜ:ndaʊn] adj. адкладны́ (пра каўнер, кішэнь і да т.п.)

turn-off [ˈtɜ:nɒf] n. бакава́я даро́га;

He took the wrong turn-off. Ён не туды павярнуў.

turn-on [ˈtɜ:nɒn] n. infml прые́мнае хвалява́нне; юрлі́васць

turn-up [ˈtɜ:nʌp] n. BrE

1. што-н. загну́тае (манжэты)

2. шчаслі́вы вы́падак, уда́ча

3. infml нечака́ны паваро́т (справы)

turpentine [ˈtɜ:pəntaɪn] n. тэрпенці́н, шкіпіна́р; жыві́ца