Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

deficiency [dɪˈfɪʃnsi] n.

1. няста́ча; адсу́тнасць

2. недахо́п, зага́на

deficient [dɪˈfɪʃnt] adj. недастатко́вы, няпо́ўны; недаскана́лы;

a mentally/bodily deficient person асо́ба з абмежава́нымі разумо́вымі/фізі́чнымі магчы́масцямі

deficit [ˈdefɪsɪt] n. дэфіцы́т; няста́ча; недахо́п

define [dɪˈfaɪn] v.

1. вызнача́ць, дава́ць вызначэ́нне (у розных знач.);

define one’s position вы́значыць сваё ста́ўленне (да каго-н./чаго-н.)

2. акрэ́сліваць

3. выяўля́ць

definite [ˈdefɪnət] adj. вы́значаны; акрэ́слены; пэ́ўны; дакла́дны;

the definite article ling. азнача́льны арты́кль

definitely [ˈdefɪnətli] adv.

1. дакла́дна, я́сна

2. абавязко́ва; безумо́ўна

defi nition [ˌdefɪˈnɪʃn] n. вызначэ́нне, акрэ́сленне, выяўле́нне

deflate [dɪˈfleɪt] v.

1. выпампо́ўваць, выпуска́ць паве́тра/газ (пра шыны, балон і да т.п.)

2. : deflate rumours абвярга́ць чу́ткі

3. [ˌdɪ:ˈfleɪt] econ. скарача́ць вы́пуск грашо́вых зна́каў

deflation [dɪˈfleɪʃn] n.

1. выпампо́ўванне, выпуска́нне паве́тра/га́зу (пра шыны, балон і да т.п.)

2. econ. дэфля́цыя, скарачэ́нне вы́пуску грашо́вых зна́каў

deflect [dɪˈflekt] v. адхіля́ць; адхіля́цца (ад маршруту, траекторыі і да т.п.)