Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tread1 [tred] n.

1. хада́, пахо́дка;

walk with a measured tread ісці́ ме́рным кро́кам

2. прысту́пка (лесвіцы)

3. пратэ́ктар (пакрышкі аўтамабіля)

tread2 [tred] v. (trod, trodden or trod)

1. ступа́ць, кро́чыць, ісці́;

tread a dangerous path ісці́ небяспе́чным шля́хам

2. тапта́ць; душы́ць; наступа́ць (нагой)

tread on air ≅ не чуць пад сабо́й ног;

tread on smb.’s toes infml наступі́ць на (любі́мы) мазо́ль, угняві́ць каго́-н.;

tread on smb.’s heels ісці́ сле́дам, ісці́ па пята́х

tread down [ˌtredˈdaʊn] phr. v. утрамбо́ўваць

tread out [ˌtredˈaʊt] phr. v.

1. душы́ць, выду́шваць

2. зато́птваць;

They trod out the fire. Яны патушылі агонь нагамі.

treadle [ˈtredl] n. педа́ль (веласіпеда, швейнай машыны і да т.п.)

treadmill [ˈtredmɪl] n. аднаста́йная механі́чная пра́ца

treason [ˈtri:zn] n. (дзяржаўная) здра́да;

talk treason прамаўля́ць злачы́нныя сло́вы

treasure1 [ˈtreʒə] n.

1. скарб;

a treasure island во́страў ска́рбаў

2. кашто́ўнасць, скарб (пра чалавека);

My treasure! Мая знаходка!

treasure2 [ˈtreʒə] v.

1. высо́ка цані́ць, шанава́ць;

treasure smb.’s friendship высо́ка цані́ць чыё-н. сябро́ўства

2. зберага́ць, захо́ўваць (у сэрцы, памяці)

treasurer [ˈtreʒərə] n. ска́рбнік, казначэ́й

treasure house [ˈtreʒəhaʊs] n. ска́рбніца, скарбо́нка; казначэ́йства;

a treasure house of literature ска́рбніца літарату́ры

treasure hunt [ˈtreʒəˌhʌnt] n.

1. по́шукі ска́рбаў

2. хо́ванкі (гульня)