Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

belt1 [belt] n.

1. по́яс; пас, рэ́мень, папру́жка;

do up/fasten a belt завя́зваць, зашпі́льваць по́яс/папру́гу

2. по́яс, зо́на, раён; паласа́;

a shelter belt полеахо́ўная лясна́я паласа́;

We live in the commuter belt. Мы жывём у прыгарадзе.

below the belt (уда́р) ніжэ́й по́яса;

have smth. under one’s belt infml мець не́шта за плячы́ма; набы́ць, атрыма́ць не́шта

belt2 [belt] v. падпярэ́зваць по́ясам

beltway [ˈbeltweɪ] n. AmE кальцава́я даро́га

beluga [bəˈlu:gə] n. zool. (pl. beluga or belugas) бялу́га

belvedere [ˈbelvədɪə] n. archit. бельведэ́р

bemoan [bɪˈməʊn] v. fml апла́кваць, пла́каць (па кім-н./чым-н.)

bench [bentʃ] n.

1. ла́ва, ла́ўка;

the substitutes’ bench ла́ва запасны́х

2. ме́сца су́ддзяў (у зале суда)

3. стано́к; варшта́т

bend1 [bend] n.

1. згіб, вы́гіб, дуга́

2. паваро́т;

a sharp bend in a road рэ́зкі паваро́т даро́гі

3. нахі́л (галавы, цела і да т.п.)

round the bend BrE, infml звар’яце́лы

bend2 [bend] v. (bent)

1. гнуць; гну́цца; выгіба́ць; выгіба́цца

2. нахіля́ць; схіля́цца, нахіля́цца

3. паваро́чваць;

The road bends to the right. Дарога паварочвае направа.

bend one’s mind fml прысвяці́ць сябе́ (чаму-н.);

bend the truth быць не зусі́м шчы́рым;

on bended knees на сагну́тых нага́х; ліслі́ва

bendy [ˈbendi] adj. BrE, infml

1. гну́ткі

2. з паваро́тамі (пра дарогу)