Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

lean-to [ˈli:ntu:] n. (pl. -tos) прыбудо́ва (невялікіх памераў)

leap1 [li:p] n.

1. (вялі́кі) скачо́к;

a leap of 5 metres скачо́к на 5 ме́траў

2. (in) скачо́к, павелічэ́нне (перан.);

a leap in prices рэ́зкае павелічэ́нне/скачо́к цэн

by/in leaps and bounds імклі́ва, сямімі́льнымі кро́камі

leap2 [li:p] v. (leapt or leaped)

1. скака́ць, падско́кваць (таксама перан.);

Тhe price of gas has leapt again. Цэны на газ зноў падскочылі.

2. (at) ухапі́цца (за што-н.);

leap at the chance/opportunity ухапі́цца за ша́нец/магчы́масць

leapfrog [ˈli:pfrɒg] n. чахарда́

leapt [ˈlept] past, p.p.leap2

leap year [ˈli:pˌjɪə] n. высако́сны год

learn [lɜ:n] v. (learned or learnt)

1. вывуча́ць, вучы́ць; вучы́цца;

What language do you learn? Якую мову вы вывучаеце?;

learn to swim/to use a computer вучы́цца пла́ваць/карыста́цца камп’ю́тарам

2. (of/about) даве́двацца;

I learned the news this morning. Я даведаўся пра гэту навіну сёння раніцай.

learned [ˈlɜ:nɪd] adj.

1. які́ валодае глыбо́кімі ве́дамі, вучо́ны, эрудзі́раваны

2. навуко́вы;

learned books/works навуко́выя кні́гі/пра́цы

learner [ˈlɜ:nə] n.

1. ву́чань;

He’s a quick learner. Ён здольны вучань.

2. вадзі́цель-ву́чань

learning [ˈlɜ:nɪŋ] n.

1. вывучэ́нне, вучо́ба

2. ве́ды, эруды́цыя;

a man of great learning чалаве́к з вялі́кай эруды́цыяй