Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

judgemental [dʒʌdʒˈmentl] adj. (таксама judgmental) крыты́чна настро́ены

Judgement Day [ˈdʒʌdʒməntˌdeɪ] n. relig. (таксама the Day of Judgement) су́дны дзень, дзень Стра́шнага суда́

judicial [dʒu:ˈdɪʃl] adj.

1. судо́вы;

the judicial system судо́вая сістэ́ма

2. судзе́йскі

3. разва́жлівы

judicially [dʒu:ˈdɪʃəli] adv. юрыды́чна; у судо́вым пара́дку

judiciary [dʒu:ˈdɪʃəri] n. fml

1. судо́вая ўла́да; сістэ́ма судо́вых о́рганаў

2. су́ддзі

judicious [dʒu:ˈdɪʃəs] adj. fml разу́мны, праду́маны, разва́жлівы, памярко́ўны

judiciously [dʒu:ˈdɪʃəsli] adv. разва́жліва, праду́мана

judo [ˈdʒu:dəʊ] n. sport дзюдо́

jug [dʒʌg]n. збан

juggernaut [ˈdʒʌgənɔ:t] n.

1. BrE ве́льмі вялі́кі грузаві́к (які возіць грузы на вялікія адлегласці), фу́ра

2. магу́тная сі́ла, яка́я разбура́е ўсё на сваі́м шляху́