terrify [ˈterəfaɪ] v. пужа́ць, пало́хаць (моцна);
terrify smb. to death запало́хаць каго́-н. да сме́рці
terrine [teˈri:n] п. франц. хало́дная стра́ва з мя́са пту́шкі, ры́бы і г. д.
territorial [ˌterəˈtɔ:riəl] adj. тэрытарыя́льны;
territorial waters тэрытарыя́льныя во́ды
territory [ˈterətri] n.
1. тэрыто́рыя;
inviolable territory непару́шная, недатыка́льная тэрыто́рыя
2. зямля́; мясцо́васць, раён; абша́р зямлі́;
fertile territory пладаро́дная мясцо́васць
3. Territory тэрыто́рыя (адміністратыўная адзінка ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, што не мае права штата або правінцыі)
4. галіна́, сфе́ра (навукі);
That is his territory. Гэта яго поле дзейнасці.
terror [ˈterə] n.
1. жах, страх, жу́дасць;
strike terror into smb. выкліка́ць у каго́-н. страх
2. тэро́р
3. infml го́ра, бяда́; страхо́цце;
My son is a real terror! Мой сын – проста бяда!;
a holy terror infml асо́ба з ця́жкім хара́ктарам; надаку́члівае дзіця́
terrorism [ˈterərɪzəm] n. тэрары́зм;
interna tional terrorism міжнаро́дны тэрары́зм
terrorist [ˈterərɪst] n. тэрары́ст; тэрары́стка;
terrorist attacks тэрарысты́чныя а́кты
terrorize, BrE -ise [ˈterəraɪz] v. тэрарызава́ць; запало́хваць;
terrorize smb. into smth./doing smth. прымуша́ць каго́-н. тэро́рам зрабі́ць што-н.
terror-stricken [ˈterəˌstrɪkn] adj. ахо́плены жа́хам
terror-struck [ˈterəstrʌk] adj. = terror-stricken