Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

taxman [ˈtæksmæn] n. (pl. -men)збо́ршчык пада́ткаў

taxpayer [ˈtæksˌpeɪə] n. падаткаплаце́льшчык

tax-free [ˌtæksˈfri:] adj. во́льны ад пада́ткаў;

tax-free goods тава́ры, за які́я не трэ́ба плаці́ць пада́так

tax avoidance [ˌtæksəˈvɔɪdəns] n. памяншэ́нне су́мы пада́тку без парушэ́ння зако́на (зрабіўшы пераразлік)

tax evasion [ˌtæksɪˈveɪʒn] n. ухіле́нне ад упла́ты пада́ткаў

tax exempt [ˌtæksɪgˈzempt] adj. во́льны ад пада́тку, які́ не абклада́ецца пада́ткам

tax haven [ˈtæksˌheɪvn] n. краі́на з ні́зкімі пада́ткамі

ta-ta [təˈtɑ:] interj. BrE, infml бай-бай (развітанне)

TB [ˌti:ˈbi:] (скар. ад tuberculosis) med. туберкулёз, сухо́ты

tea [ti:] n.

1. чай, гарба́та;

herb tea гарба́та;

high tea ра́нняя сы́тная вячэ́ра з гарба́тай;

have tea піць чай, чаява́ць;

make tea зава́рваць чай;

Two teas, please. Два кубачкі чаю, калі ласка.

2. нава́р;

beef tea булён

not (smb’s) cup of tea infml не даспадобы (каму́-н.);

not for all the tea in China ≅ ні за які́я гро́шы, ні ў я́кім ра́зе