Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bedding plant [ˈbedɪŋˌplɑ:nt] n. аднагадо́вая раслі́на на вы́садку

bedlam [ˈbedləm] n.

1. бедла́м, хао́с

2. archaic вар’я́цкі дом

bedlinen [ˈbedlɪnɪn] n. пасце́льная бялі́зна

bedpan [ˈbedpæn] n. med. падкладно́е су́дна

bedridden [ˈbedrɪdn] adj. прыкава́ны да ло́жка хваро́баю

bedrock [ˈbedrɒk] n.

1. ба́зіс, асно́ва; гало́ўныя пры́нцыпы; фа́кты;

get down to/reach (solid) bedrock дакапа́цца да су́тнасці

2. geol. карэ́нная паро́да, скала́

bedroom [ˈbedru:m] n. спа́льня

bedside1 [ˈbedsaɪd] n. ме́сца каля́ ло́жка;

at/by the bedside ля ло́жка;

bedside manner ле́карскі такт; мя́ккая мане́ра

bedside2 [ˈbedsaɪd] adj. : a bedside table начны́ сто́лік, ту́мбачка;

the bedside Bible Бі́блія, яка́я пастая́нна ляжы́ць на начны́м сто́ліку

bedsit, bedsitter [ˈbedsɪt(ə)] n. жылы́ пако́й (спальня і гасціны пакой разам)