Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rare1 [reə] adj.

1. рэ́дкі; малараспаўсю́джаны;

rare books/postage stamps/metals/gems рэ́дкія кні́гі/пашто́выя ма́ркі/мета́лы/кашто́ўныя камяні́;

This species of plant is becoming increasingly rare. Гэты від расліны становіцца надзвычай рэдкім.

2. infml рэ́дкі, выклю́чны; незвыча́йны;

rare courage выклю́чная му́жнасць;

on the rare occasions у рэ́дкіх вы́падках

rare2 [reə] adj. недасма́жаны (асабліва пра мяса);

rare roast beef ро́стбіф з крывёю

rarely [ˈreəli] adv. рэ́дка, зрэ́дку;

She very rarely complains. Яна скардзіцца вельмі рэдка.

raring [ˈreərɪŋ] adj. infml по́ўны запа́лу, не цярплі́васці, імкне́ння;

They are raring to go. Яны рвуцца ў дарогу.

rarity [ˈreərəti] n.

1. рэ́дкасць; мала́я распаўсю́джанасць;

Such stamps are expensive because of their rarity. Гэтыя маркі дарагія, таму што яны рэдкія.

2. : an object of great rarity рарытэ́т; рэ́дкая з’я́ва; дзі́ва

rascal [ˈrɑ:skl] n. hum. хітру́н, шэ́льма; сваво́льнік, гарэ́за;

You little rascal! Маленькі нягоднік!;

That young rascal is a nephew of mine. Гэты малы гарэза – мой пляменнік.

2. dated махля́р

rash1 [ræʃ] n. med. сып, вы́сыпка;

nettle rash крапі́ўніца

rash2 [ræʃ] adj. зана́дта паспе́шлівы; неабду́маны, неасцяро́жны; безразва́жны;

a rash sta tement неабду́маная зая́ва;

a rash act безразва́жны ўчы́нак;

Don’t go making any rash decisions! Не прымай паспешлівых рашэнняў!;

It was rather rash of you to lend them your car. З вашага боку было безразважна пазычаць ім сваю машыну.

rasp1 [rɑ:sp] n.

1. ра́шпіль

2. скры́гат

3. скрыпу́чы/рыпу́чы гук

rasp2 [rɑ:sp] v.

1. скрэ́бці; саскраба́ць

2. скрыгата́ць

3. сіпе́ць, хрыпе́ць;

in a rasping voice скрыпу́чым/рыпу́чым го́ласам;

rasp out orders хры́пла выкры́кваць зага́ды