Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

square3 [skweə] v.

1. рабі́ць квадра́тным або́ прамавуго́льным;

squared paper папе́ра ў кле́тку

2. упарадко́ўваць, выро́ўніваць (рахунак, вынік і да т.п.);

square accounts with smb. разлі́чвацца з кім-н.

3. дастасо́ўваць; дастасо́ўвацца; узгадня́ць; пагадня́цца;

squa re one’s action by the law узгадня́ць свае́ дзе́янні з зако́нам

4. узво́дзіць у квадра́т; вызнача́ць пло́шчу;

square a circle вы́лічыць пло́шчу кру́га

square off [ˌskweərˈɒf] phr. v. разбіва́ць на квадра́ты

square up [ˌskweərˈʌp] phr. v. infml (with) разлічы́цца, расплаці́цца (з кім-н.)

squarely [ˈskweəli] adv. пра́ма;

look squarely in the face глядзе́ць про́ста ў во́чы

square-built [ˌskweəˈbɪlt] adj. карчакава́ты, каржакава́ты; шыракапле́чы

square-root [ˌskweəˈru:t] n. math. квадра́тны ко́рань

square-shouldered [ˌskweəˈʃəʊldəd] adj. шыракапле́чы, плячы́сты; з прамы́мі пляча́мі; з до́брай по́стаццю

square-toed [ˌskweəˈtəʊd] adj. з тупы́мі наса́мі, тупано́сы (пра абутак)

square bracket [ˌskweəˈbrækɪt] n. квадра́тная ду́жка

square dance [ˈskweəˌdɑ:ns] n. амерыка́нская кадры́ля (танец)

Square Mile [ˌskweəˈmaɪl] n. the Square Mile BrE, infml «квадра́тная мі́ля», Ло́нданскі дзелавы́ i фіна́нсавы цэнтр

squash1 [skwɒʃ] n.

1. sport сквош (гульня ў мяч)

2. BrE фрукто́вы напо́й;

orange squash аранжа́д

3. ціскані́на, таўкатня́, нато́ўп