Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

spite2 [spaɪt] v. рабі́ць што-н. на злосць; назаля́ць, дапяка́ць (каго́-н.)

cut off one’s nose to spite one’s face зрабі́ць само́му сабе́ на злосць

spiteful [ˈspaɪtfəl] adj. зло́сны; нядобразычлі́вы; зласлі́вы, злапа́мятны;

be spiteful against smb. зло́снічаць су́праць каго́-н.

spittle [ˈspɪtl] n. dated пляво́к; слі́на; ха́рканне

spittoon [spɪˈtu:n] n. плява́льніца

spiv [spɪv] n. BrE, slang спекуля́нт, фарцо́ўшчык

splash1 [splæʃ] n.

1. пляск, плёскат; усплёск;

fall into the water with a splash бу́хнуцца ў ваду́

2. пырска; пы́рсканне;

a splash of water пы́рскі вады́

3. пля́ма;

a splash of paint пля́ма фа́рбы

4. infml эфе́кт, сенса́цыя

make/cause a splash нарабі́ць шу́му, зрабі́ць сенса́цыю

splash2 [splæʃ] v.

1. пы́рскаць; пы́рскацца; распы́рскваць; распы́рсквацца; расплёскваць; расплёсквацца;

splash water on/over the floor расплёскваць ваду́ па падло́зе

2. плёскаць; плёскацца; плю́хацца; бу́хнуцца (у ваду)

3. усыпа́ць, усе́йваць;

fields splashed with poppies усе́яныя ма́камі палі́

4. infml тра́ціць, транжы́рыць;

splash money about пуска́ць гро́шы на ве́цер

splash down [ˌsplæʃˈdaʊn] phr. v. прывадні́цца (пра самалёт)

splash out [ˌsplæʃˈaʊt] phr. v. infml гуля́ць, п’я́нстваваць

splatter [ˈsplætə] v. плёскаць; плёскацца; пы́рскаць; пы́рскацца;

The rain was splattering on the roof. Дождж выбіваў пырскі па даху.

spleen [spli:n] n.

1. anat. селязёнка, каса́

2. lit. раздражня́льнасць, ке́пскі настро́й;

a fit of spleen пры́ступ зло́сці;

vent one’s spleen on smb. сарва́ць злосць на кім-н.

splendid [ˈsplendɪd] adj.

1. пы́шны, бага́ты, раско́шны;

a splendid palace раско́шны пала́ц;

a splendid gift шчо́дры падару́нак;

a splendid sight ве́лічнае відо́вішча

2. dated ве́льмі до́бры, выда́тны, цудо́ўны; надзвыча́йны;

a splendid talent бліску́чы та́лент;

a splendid idea цудо́ўная ідэ́я;

have a splendid time цудо́ўна право́дзіць час