Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

spellbinder [ˈspelbaɪndə] n.

1. палымя́ны прамо́ўца

2. захапля́льны твор

spellbound [ˈspelbaʊnd] adj. зачарава́ны;

He held his audience spellbound. Яго слухалі затаіўшы дыханне.

speller [ˈspelə] n. : He’s a good speller. Ён добра піша.

spelling [ˈspelɪŋ] n. пра́вапіс, арфагра́фія;

spelling rules арфаграфі́чныя пра́вілы;

a spelling reform рэфо́рма пра́вапісу;

What’s the correct spelling of this word? Як правільна пішацца гэтае слова?

spelt [spelt] past, p.p.spell3

spend [spend] v. (spent)

1. (on) тра́ціць, растра́чваць, выдатко́ўваць;

spend much trouble/pains on smth. тра́ціць шмат намага́нняў на што-н.;

She spent herself for her children. Яна аддала ўсю сябе дзецям.

2. право́дзіць, ба́віць (час);

spend one’s time in reading право́дзіць час за чыта́ннем;

Spend a week with us. Заставайся з намі на які тыдзень.

spend a penny BrE, infml, dated пайсці́ ў прыбіра́льню

spender [ˈspendə] n. марнатра́вец, мот, манта́ч, транжы́р;

She’s a big spender. Яна добрая мантачка.

spendthrift [ˈspendθrɪft] adj. марнатра́ўны

spent [spent] past, p.p.spend

sperm [spɜ:m] n. physiol. спе́рма