Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

speciality [speʃiˈæləti] n. BrE

1. фі́рменны тава́р;

a speciality of the house фі́рменная стра́ва

2. галіна́ спецыя́льнасці;

Her speciality is Greek poetry. Яна спецыялізуецца па грэчаскай паэзіі.

specialize, BrE -ise [ˈspeʃəlaɪz] v. (in) спецыялізава́цца (па чым-н.);

He specializes in oriental history. Ён спецыялізуецца па ўсходняй гісторыі;

This shop specializes in chocolates. У гэтым магазіне прадаюцца шакаладныя вырабы.

specialized, BrE -ised [ˈspeʃəlaɪzd] adj. спецыя́льны, спецыялізава́ны;

specialized tools спецыя́льныя прыла́ды

specially [ˈspeʃəli] adv.

1. спецыя́льна;

I went there specially to see them. Я пайшла туды толькі дзеля таго, каб убачыць іх.

2. infml асаблі́ва;

specially careful асаблі́ва ўва́жлівы

specialty [ˈspeʃəlti] n. = speciality

Special Branch [ˈspeʃlˌbrɑ:ntʃ] n. the Special Branch (палітычная паліцыя ў Вялікабрытаніі)

special delivery [ˌspeʃldɪˈlɪvəri] n. тэрміно́вая даста́ўка пашто́вых адпраўле́нняў

special education [ˌspeʃledʒuˈkeɪʃn] n. навуча́нне дзяце́й, які́я ма́юць фізі́чныя або́ разумо́выя прабле́мы

special effects [ˌspeʃlɪˈfekts] n. pl.

1. камбінава́ныя зды́мкі (у кіно)

2. спецыя́льны эфе́кт (дажджу, туману і да т.п.)

special interests [ˌspeʃlˈɪntrəsts] n. pl.

1. капіталаўклада́нні

2. карпара́цыі, манапо́ліі