Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

smut [smʌt] n.

1. infml непрысто́йнасць; не прысто́йны анекдо́т;

Don’t talk smut. Хопіць гаварыць непрыстойнасці.

2. са́жа; бру́дная пля́ма

smutty [ˈsmʌti] adj. infml непрысто́йны, бры́дкі

snack [snæk] n. infml заку́ска, пераку́с;

have a snack перакусі́ць

snack bar [ˈsnækˌbɑ:] n. буфе́т, заку́сачная

snag [snæg] n.

1. (нечаканая) перашко́да, за́гваздка;

hit a snag сутыкну́цца з перашко́даю

2. корч, карча́га; сучо́к

snail [sneɪl] n. смоўж, сліма́к

at a snail’s pace ве́льмі мару́дна; ≅ чарапа́шым кро́кам

snail mail [ˈsneɪlˌmeɪl] n. infml звыча́йная по́шта (у параўнанні з электроннай)

snake1 [sneɪk] n. вужа́ка, змяя́

a snake in the grass скры́ты во́раг; ≅ падкало́дная змяя́; схава́ная небяспе́ка

snake2 [sneɪk] v. lit. ві́цца, круці́цца;

The road snaked into the forest. Дарога вілася ў лес.

snap1 [snæp] n.

1. трэск; пстры́канне, шчо́ўканне

2. імгне́нны зды́мак, фатагра́фія;

take a snap of smb. здыма́ць каго́-н.

3. Snap снэп (дзіцячая гульня ў карты)