Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

skillful [ˈskɪləl] AmE = skilful

skim [skɪm] v.

1. зніма́ць, здыма́ць ( накіп, вяршкі і да т.п.);

skim milk зніма́ць вяршкі́ або́ пе́нкі з малака́;

skim soup of its scum зніма́ць пе́ну з су́па

2. лёгка, пла́ўна слі́згаць па паве́рхні;

He seems to skim the ground. Ён, здаецца, не дакранаецца да зямлі;

The bike skimmed along the road. Веласіпед нёсся па дарозе;

Swallows were skimming over the water. Ластаўкі ляталі нізка над вадою.

3. (thro ugh/over) бе́гла прагляда́ць (кнігу, спіс і да т.п.), павярхо́ўна знаёміцца (з чым-н.);

Read carefully, don’t skim! Чытай уважліва, не прапускай!

skimmer [ˈskɪmə] n.

1. шумо́ўка

2. zool. вадарэ́з (птушка)

skimp [skɪmp] v. (on) ке́пска забяспе́чваць, урэ́зваць (у чым-н.); скупі́цца, экано́міць;

They have to skimp on fuel in winter. Зімою ім даводзіцца эканоміць на паліве;

skimp and screw скупі́цца, скна́рнічаць;

skimp to save money экано́міць на ўсім, каб зберагчы́ гро́шы

skimpy [ˈskɪmpi] adj. недастатко́вы, бе́дны, мізэ́рны;

wear skimpy skirts насі́ць ву́зкія спадні́цы

skim(med) milk [ˌskɪm(d)ˈmɪlk] n. зня́тае малако́, пераго́н

skin1 [skɪn] n.

1. ску́ра; шку́ра;

a tender skin даліка́тная ску́ра;

stripped to the skin раздзе́ты дагала́;

wear smth. next to the skin насі́ць што-н. на го́лае це́ла;

save one’s skin ратава́ць сваю́ шку́ру;

sleep with/in a whole skin, keep a whole skin застава́цца цэ́лым і здаро́вым

2. шку́ра, фу́тра жывёлы;

the skin of a sheep аўчы́на;

cast/shed the skin мяня́ць ску́ру, ліня́ць

3. ску́ра, лупі́на, ску́рка;

the skin of a tomato ску́рка памідо́ра;

peel the skin of a potato лупі́ць бу́льбіну;

potatoes in skins бу́льба ў мундзі́рах

4. пе́нка, пле́ўка (малака)

get soaked/wet to the skin прамо́кнуць да касце́й;

get under smb.’s skin infml раздражня́ць, злава́ць каго́-н.; зале́зці ў пячо́нку́;

have athick/thin skin быць нечуллі́вым/чуллі́вым;

nothing but skin and bone infml адна́ ску́ра ды косці

skin2 [skɪn] v.

1. здзіра́ць ску́ру; лупі́ць;

skin a rabbit здыма́ць шку́ру з труса́;

skin an apple здыма́ць з я́блыка шку́рку;

skin smb. alive жыўцо́м драць шку́ру; спуска́ць шку́ру (з каго-н.); не пакіда́ць жыво́га ме́сца (на кім-н.);

I skinned my knee. Я абадраў калена.

2. зарубцо́ўвацца, заго́йвацца; пакрыва́цца то́нкаю пле́ўкаю;

The wound began to skin over. Рана пачала зарубцоўвацца.

skinflint [ˈskɪnflɪnt] n. infml скупе́ча, скупянда́, скна́ра

skinful [ˈskɪnfəl] n. infml вялі́кая ко́лькасць, ко́лькі душа́ жада́е;

a skinful of food яды́ ко́лькі ўле́зе;

have a skinful BrE, slang ≅ набра́цца, напі́цца, нахлёбацца