Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

carbon paper [ˈkɑ:bənˌpeɪpə] n. капірава́льная папе́ра

carbuncle [ˈkɑ:bʌŋkl] n.

1. карбу́нкул, ску́ла

2. AmE архітэкту́рная недарэ́чнасць (абразлівы для вока будынак)

3. карбу́нкул (каштоўны камень)

carburetor [ˌkɑ:bjəˈretə] AmE = carburettor

carburettor [ˌkɑ:bjəˈretə] n. карбюра́тар

carcass, carcase [ˈkɑ:kəs] n.

1. ту́ша (жывёлы)

2. карка́с, касця́к, апо́рная канстру́кцыя

3. derog. ту́ша (пра тоўстага чалавека)

card [kɑ:d] n.

1. ка́ртка, ка́ртачка; біле́т; пашто́ўка;

an admission card про́пуск;

a calling card візі́тная ка́ртка;

a Christmas card каля́дная віншава́льная пашто́ўка;

an identity card пасве́дчанне асо́бы;

an invitation card запраша́льны біле́т;

a membership card чле́нскі біле́т;

a work record card працо́ўная кні́жка

2. ка́рта (ігральная);

cards ка́рты, ка́ртачная гульня́;

on the cards BrE магчы́ма, напэ́ўна, вераго́дна

3. joc. чалаве́к, тып, суб’е́кт

4. comput. пла́та

smb.’s best/main/strongest/trump/winning card асно́ўны, гало́ўны ко́зыр;

get your cards BrE, infml быць зво́льненым/зво́леным з паса́ды;

give smb. their cards BrE зво́льніць/зво́ліць каго́-н. з паса́ды;

have a card up your sleeve мець запасны́ ко́зыр;

hold (all) the cards ≅ мець перава́гу;

hold/keep/play your cards close to your chest не раскрыва́ць свае́ ка́рты;

lay/put your cards on the table раскры́ць свае́ ка́рты

cardboard [ˈkɑ:dbɔ:d] n. кардо́н (цвёрдая папера);

a cardboard binding цвёрды пераплёт;

a cardboard box кардо́нка;

a cardboard cover цвёрдая во́кладка (кнігі)

cardiac [ˈkɑ:diæk] adj. med. сардэ́чны;

cardiac artheries сардэ́чныя артэ́рыі;

a cardiac muscle сардэ́чны му́скул

cardigan [ˈkɑ:dɪgən] n. кардыга́н (шарсцяны вязаны жакет з доўгімі рукавамі без каўняра на гузіках)

cardinal1 [ˈkɑ:dɪnl] n.

1. кардына́л (царкоўны сан)

2. кардына́л (птушка)

3. я́рка-чырво́ны/пунсо́вы ко́лер

4. math. ко́лькасны лічэ́бнік