Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

croft [krɒft] n. невялі́кая фе́рма (у Шатландыі)

crony [ˈkrəʊni] n. infml блі́зкі, неразлу́чны ся́бар

crook1 [krʊk] n.

1. infml ашука́нец, прайдзісве́т, махля́р, круце́ль

2. вы́гіб, вы́гін, згіб

3. крук, кручо́к; гаплі́к, аплі́к

4. кій; по́сах

crook2 [krʊk] v. згіна́ць, згіба́ць;

crook one’s arm/finger сагну́ць руку́/па́лец

crooked [ˈkrʊkɪd] adj.

1. крывы́, вы́гнуты, сагну́ты

2. скры́ўлены, зго́рблены

3. несумле́нны, гане́бны;

crooked dealings гане́бныя спра́вы

croon [kru:n] v. ці́ха і пяшчо́тна спява́ць, на пява́ць;

croon to oneself напява́ць само́му сабе́

crooner [ˈkru:nə]n. dated эстра́дны спява́к, шансанье́

crop1 [krɒp] n.

1. хлеб на ко́рані; пасе́вы;

out of crop незасе́яны, пад па́рам;

under crop засе́яны

2. ураджа́й; жніво́;

a bumper/heavy crop бага́ты ўраджа́й;

two crops of rice a year два ўраджа́і ры́су на год

3. культу́ра;

industrial crops тэхні́чныя культу́ры

4. каро́ткая стры́жка

5. infml мно́ства, бе́зліч, про́цьма;

a crop of questions мно́ства пыта́нняў

crop2 [krɒp] v.

1. падстрыга́ць; падрэ́зваць, падраза́ць; зраза́ць, зрэ́зваць (кветкі)

2. шчыпа́ць (траву, лісце)

3. садзі́ць, саджа́ць, се́яць;

crop a field with wheat засе́яць по́ле пшані́цай

4. дава́ць ураджа́й;

The barley cropped well this year. Ячмень добра ўрадзіў у гэтым годзе.

5. збіра́ць ураджа́й; жаць; касі́ць

crop up [ˌkrɒpˈʌp] phr. v. нечака́на з’яўля́цца, узніка́ць

croquet [ˈkrəʊkeɪ] n. краке́т (гульня)