shoulder1 [ˈʃəʊldə] n.
1. плячо́;
across the shoulders у пляча́х;
shrug one’s shoulders паціска́ць плячы́ма
2. плячо́ (гары), або́чына (дарогі)
♦ put one’s shoulder to the wheel энергі́чна бра́цца за спра́ву;
give smb. the cold shoulder хо́ладна сустрака́ць каго́-н.;
shoulder to shoulder плячо́ ў плячо́;
straight from the shoulder не паду́маўшы, усляпу́ю, адра́зу
shoulder2 [ˈʃəʊldə] v.
1. узва́льваць на пле́чы; браць на сябе́ (адказнасць, працу і да т.п.)
2. адштурхо́ўваць убо́к;
shoulder one’s way праціска́цца, прапі́хвацца (плячыма)
shoulder-blade [ˈʃəʊldəˌbleɪd] n. anat. лапа́тка
shoulder-length [ˈʃəʊldəˌleŋθ] adj. да плячэ́й;
shoulder-length hair валасы́ да плячэ́й
shouldn’t [ˈʃʊdnt] скар. ад should not
shout1 [ʃaʊt] n. крык;
shouts of joy ра́дасныя кры́кі
shout2 [ʃaʊt] v. крыча́ць;
shout for joy/in pain крыча́ць ад ра́дасці/бо́лю;
shout at smb. крыча́ць на каго́-н.;
shout for help прасі́ць рату́нку
shout down [ˌʃaʊtˈdaʊn] phr. v. перакрыча́ць, заглушы́ць кры́кам
shove [ʃʌv] v.
1. піха́ць
2. infml засо́ўваць; высо́ўваць;
He shoved his head out of the window. Ён высунуў галаву з акна.
shove off [ˌʃʌvˈɒf] phr. v. infml адыхо́дзіць, выбіра́цца;
Shove off! Ідзі прэч!
shovel1 [ˈʃʌvl] n. шу́фель; чарпа́к; коўш
shovel2 [ˈʃʌvl] v. шуфлява́ць;
shovel snow зграба́ць снег шу́флем;
shovel grain перакі́дваць збо́жжа шу́флем