Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cruise1 [kru:z] n. падаро́жжа па мо́ры, пла́ванне, круі́з;

a round-the-world cruise кругасве́тнае пла́ванне;

go on a cruise адпраўля́цца ў круі́з

cruise2 [kru:z] v. курсі́раваць, рабі́ць рэ́йсы па пэ́ўным маршру́це

cruiser [ˈkru:zə] n.

1. крэ́йсер

2. прагу́лачны ка́тар

cruise missile [ˌkru:zˈmɪsaɪl] n. крыла́тая раке́та

crumb [krʌm] n.

1. кро́шка (хлеба, торта і да т.п.);

make crumbs крышы́цца

2. крупі́нка (перан.);

crumbs of information/knowledge крупі́нкі інфарма́цыі/ве́даў

crumble [ˈkrʌmbl] v.

1. крышы́ць; крышы́цца; драбні́ць; таўчы́, расціра́ць;

crumble bread крышы́ць хлеб

2. рассыпа́цца; разбура́цца; разбу́рвацца; гі́нуць

crumbly [ˈkrʌmbli] adj. кро́хкі, рассы́пісты, ры́хлы

crumpet [ˈkrʌmpɪt] n. BrE здо́бная бу́лачка

crumple [ˈkrʌmpl] v.

1. мяць, камячы́ць, каме́чыць;

crumple one’s clothes пакамячы́ць адзе́нне

2. мя́цца, камячы́цца; каме́чыцца;

This cloth crumples easily. Гэтая тканіна лёгка камечыцца.

3. звалі́цца, упа́сці

crunch1 [krʌntʃ] n. хруст; скрып; трэск