Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

handle2 [ˈhændl] v.

1. кірава́ць; ажыццяўля́ць кантро́ль, кантралява́ць

2. чапа́ць, крана́ць, датыка́цца рука́мі

3. кірава́ць (машынай, станком і да т.п.)

4. гандлява́ць

handlebar [ˈhændlbɑ:] n. (таксама handlebars) руль веласіпе́да, матацы́кла

handler [ˈhændlə] n.

1. дрэсіро́ўшчык, утаймава́льнік;

dog handler кіно́лаг (супрацоўнік паліцыі, пад камандай якога знаходзіцца спецыяльна трэніраваны сабака)

2. но́счык; насі́льшчык;

He called a luggage handler. Ён паклікаў насільшчыка.

3. арганіза́тар, дара́дчык;

the deputy’s campaign handler арганіза́тар перадвы́барнай кампа́ніі дэпута́та

handmade [ˌhændˈmeɪd] adj. зро́блены ўручну́ю, ручно́й рабо́ты

handmaiden [ˈhændmeɪdn] n. dated служа́нка, слу́жка

handout [ˈhændaʊt] n.

1. (часта зневажальна) мі́ласціна

2. тэкст зая́вы для дру́ку, прэс-рэлі́з

3. інфарма́цыя, яка́я распаўсю́джваецца; рэкла́мная лісто́ўка, праспе́кт

handover [ˈhændəʊvə] n. перада́ча (паўнамоцтваў, спраў, уласнасці і да т.п.)

handrail [ˈhændreɪl] n. по́ручань; баля́сы, парэ́нчы

handshake [ˈhændʃeɪk] n. рукапаціска́нне, по́ціск рукі́

handsome [ˈhænsəm] adj.

1. прыго́жы, згра́бны (пра мужчын)

2. до́сыць вялі́кі, ла́дны;

a handsome profit до́бры дахо́д