Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

declamatory [dɪˈklæmətəri] adj. fml

1. дэкламацы́йны

2. прамо́ўніцкі, красамо́ўны

declaration [ˌdekləˈreɪʃn] n.

1. дэклара́цыя (дакумент)

2. зая́ва; абвяшчэ́нне;

the declaration of war аб’яўле́нне/абвяшчэ́нне вайны́

declarative [dɪˈklærətɪv] adj.

1. дэклараты́ўны

2. ling. a declarative sentence апавяда́льны сказ

declare [dɪˈkleə] v. заяўля́ць, аб’яўля́ць, абвяшча́ць;

declare war аб’яві́ць вайну́

declension [dɪˈklenʃn]n. ling. склане́нне

decline1 [dɪˈklaɪn] n. заняпа́д;

fall into (а) decline заняпа́сці

decline2 [dɪˈklaɪn] v.

1. занепада́ць, прыхо́дзіць у заняпа́д, пагарша́цца

2. адмаўля́цца; адхіля́ць

3. ling. скланя́ць

smb.’s declining years lit. апо́шнія гады́ чыйго́-н. жыцця́

decode [ˌdi:ˈkəʊd] v. дэкадзі́раваць; расшыфро́ўваць (таксама перан.)

decompose [ˌdi:kəmˈpəʊz] v. гніць, гні́сці; разлага́цца

decorate [ˈdekəreɪt] v.

1. упрыго́жваць, аздабля́ць

2. адстро́йваць, рамантава́ць (кватэру)

3. узнагаро́джваць