Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ructions [ˈrʌkʃnz] n. pl. хвалява́нні; беспара́дкі

ruddy [ˈrʌdi] adj.

1. румя́ны;

ruddy cheeks румя́ныя шчо́кі

2. lit. чырво́ны;

ruddy sky чырво́нае не́ба

3. BrE, infml пракля́ты;

You ruddy liar! Ты пракляты лгун!

rude [ru:d] adj.

1. (to) гру́бы, няве́тлівы; абра́злівы;

Don’t be rude to your father. Не грубі бацьку.

2. непрысто́йны

3. fml рэ́зкі;

a rude shock рапто́ўны шок

4. lit. прыміты́ўны

in rude health BrE, dated мо́цнага здаро́ўя

rudely [ˈru:dli] adv.

1. абра́зліва, наха́бна, гру́ба

2. мо́цна; рэ́зка, рапто́ўна;

I was rudely interrupted. Мяне рэзка перабілі.

rudimentary [ˌru:dɪˈmentri] adj.

1. fml элемента́рны;

She had a rudimentary knowledge of botany. У яе былі элементарныя веды батанікі.

2. fml рудымента́рны, недара́звіты, зача́ткавы;

a rudimentary organ рудымента́рны о́рган

ruff [rʌf] n. жабо́

ruffle1 [ˈrʌfl]n. брыжы́

ruffle2 [ˈrʌfl] v.

1. раздражня́ць, злава́ць;

Nothing ever ruffles him. Нічога не можа вывесці яго з сябе.

2. рабаці́ць (ваду); натапы́рваць (пер’е); узлахма́чваць (валасы)

ruffle smb.’s/a few feathers infml гла́дзіць каго́-н. су́праць шэ́рсці

rug [rʌg] n.

1. дывано́к, дыва́н

2. BrE плед

rugby [ˈrʌgbi] n. sport рэ́гбі