rove1 [rəʊv] n. fml бязмэ́тная прагу́лка, бадзя́нне;
be on the rove прагу́львацца
rove2 [rəʊv] v. fml
1. вандрава́ць; бадзя́цца, блука́ць;
He roved in every land. Ён усюды пабываў.
2. блука́ць (пра вочы, думкі);
His eyes roved over the pictures. Яго позірк блукаў па карцінах.
row1 [rəʊ] n.
1. рад, шэ́раг;
a row of figures шэ́раг лі́чбаў;
in a row у рад
2. рад (у тэатры);
Their seats were in the front row of the stalls. Яны сядзелі ў першым радзе партэра.
♦
in a row падра́д
row2 [rəʊ] n. веслава́нне; прагу́лка на ло́дцы;
They decided to go for a row. Яны вырашылі пакатацца на лодцы.
row3 [rəʊ] v.
1. веслава́ць;
row a boat веслава́ць на ло́дцы;
row against the wind веслава́ць су́праць ве́тру;
row against smb. спабо́рнічаць з кім-н. у вясля́рных го́нках
2. пераво́зіць у ло́дцы;
row to/out the shore веслава́ць да/ад бе́рага;
row smb. across the river перапра́віць каго́-н. праз раку́
row4 [raʊ] n. infml
1. шу́мная сва́рка, спрэ́чка, сканда́л;
family rows сяме́йныя спрэ́чкі;
have a row with smb. about/over smth. пасвары́цца, пасканда́ліць з кім-н. з-за чаго́-н.
2. шум;
make a row усчына́ць шум
row5 [raʊ] v. BrE, infml сканда́ліць, шуме́ць, буя́ніць
rowan [ˈrəʊən, ˈraʊən] n. (таксама rowan tree) рабі́на
rowboat [ˈrəʊbəʊt] n. AmE вёсельная шлю́пка
rowdy1 [ˈraʊdi] n. грубія́н