Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rich1 [rɪtʃ] n. pl. the rich бага́тыя, багачы́, багаце́і

rich2 [rɪtʃ] adj.

1. бага́ты

2. кашто́ўны, дарагі́, раско́шны

3. (in, with) бага́ты (на што-н.);

Citrus fruits are rich in vitamin C. Цытрусавыя фрукты багатыя на вітамін С.

4. урадлі́вы; бага́ты;

rich soil урадлі́вая гле́ба

5. здо́бны; тлу́сты (пра ежу);

a rich fruit cake здо́бны фрукто́вы торт

6. густы́, інтэнсі́ўны, я́ркі (пра колер, гук, пах і да т.п.)

riches [ˈrɪtʃɪz] n. pl. бага́цце; скарб;

the riches of the soil ска́рбы не́траў;

material riches матэрыя́льныя кашто́ўнасці

richly [ˈrɪtʃli] adv.

1. бага́та, раско́шна;

He lived in a richly furnished flat. Ён жыў у багата абстаўленай кватэры.

2. ца́лкам, по́ўнасцю;

She richly deserved the success. Яна цалкам заслужыла гэты поспех.

richness [ˈrɪtʃnəs] n.

1. бага́цце, даста́так

2. тлу́стасць; урадлі́васць

3. я́ркасць, жы́васць (фарбаў)

4. прыгажо́сць, пы́шнасць

rid [rɪd] v. (rid) вызваля́ць, пазбаўля́ць;

rid oneself of debt расплаці́цца з даўга́мі

get rid of smb./smth. пазбаўля́цца ад каго́-н./чаго́-н.

ridden [ˈrɪdn] p.p.ride2

riddle1 [ˈrɪdl] n.

1. зага́дка;

Solve the riddle, it is easy! Адгадай загадку, яна лёгкая!

2. та́йна, таямні́ца;

the riddles of the universe та́йны сусве́ту

riddle2 [ˈrɪdl] n. рэ́шата

riddle3 [ˈrɪdl] v. рабі́ць дзі́ркі, дзіра́віць;

The wall was riddled with bullets. Сцяна была прадзіраўлена кулямі.