Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

respondent [rɪˈspɒndənt] n.

1. law адка́зчык; адка́зчыца

2. рэспандэ́нт; апыта́ны; 60% of the respondents agreed to the question. Шэсцьдзясят працэнтаў рэспандэнтаў станоўча адказалі на пытанне.

response [rɪˈspɒns] n.

1. адка́з;

in response to у адка́з на;

He made no response. Ён нічога не адказаў.

2. рэа́кцыя, рэагава́нне;

a positive response стано́ўчае рэагава́нне

responsibility [rɪˌspɒnsəˈbɪləti] n.

1. (for) адка́знасць;

take/assume responsibility браць на сябе́ адка́знасць;

a sense of responsibility пачуццё адка́знасці

2. абавя́зак, абавяза́цельства

responsible [rɪˈspɒnsəbl] adj.

1. (for) адка́зны; які́ нясе адка́знасць;

He should be responsible for his actions. Ён павінен адказваць за свае дзеянні.

2. надзе́йны, яко́му мо́жна давяра́ць;

from responsible sources з надзе́йных крыні́ц

3. адка́зны, ва́жны;

a responsible job адка́зная рабо́та

responsibly [rɪˈspɒnsəbli] adv. адка́зна;

act/behave responsibly дзе́йнічаць/паво́дзіць сябе́ адка́зна

responsive [rɪˈspɒnsɪv] adj. (to)

1. чу́лы, спага́длівы

2. успрыі́млівы, успрыма́льны;

a flu virus that is not responsive to treatment ві́рус гры́пу, які́ не паддае́цца лячэ́нню

rest1 [rest] n.

1. спако́й; адпачы́нак; сон;

without rest без адпачы́нку;

have/take a rest адпачыва́ць, спаць

2. mus. па́ўза

at rest у ста́не спако́ю

rest2 [rest] v.

1. адпачыва́ць; спаць

2. дава́ць адпачы́нак (у розных знач.);

The matter cannot rest there. Гэтую справу нельга так пакінуць.

3. (on/upon) апіра́цца (на што-н.);

Rest your hand on my shoulder. Трымайся за маё плячо.

rest assured (that…) fml быць упэ́ўненым, што…

rest3 [rest] n. : the rest (of) рэ́штка, рэ́шткі

and (all) the rest (of it) infml і ўсё і́ншае

restaurant [ˈrestrɒnt] n. рэстара́н