crevasse [krəˈvæs] n. geol. раско́ліна, рассе́ліна, глыбо́кая трэ́шчына (звыч. ледавіка)
crevice [ˈkrevɪs] n. шчы́ліна, раско́ліна (у скале, сцяне і да т.п.)
crew [kru:] n.
1. экіпа́ж (судна, самалёта і да т.п.)
2. кама́нда;
a racing crew кама́нда па веслава́нні
3. брыга́да, арце́ль рабо́чых
4. infml хе́ўра; ша́йка; хаўру́с, кампа́нія;
a disreputable/noisy crew непрысто́йная/шу́мная кампа́нія
crewman [ˈkru:mən] n. (pl. -men) член брыга́ды; член кама́нды (карабля); член экіпа́жа (самалёта)
crew cut [ˈkru:kʌt] n. мужчы́нская каро́ткая стры́жка «во́жык»
crib1 [krɪb] n.
1. AmE дзіця́чы ло́жак
2. я́слі (для жывёлы); карму́шка
3. infml шпарга́лка
4. infml плагія́т
crib2 [krɪb] v. dated карыста́цца шпарга́лкай, спі́сваць
crick [krɪk] n. расцяжэ́нне мы́шцаў/цяглі́ц (шыйных, спінных)
cricket1 [ˈkrɪkɪt] n. sport крыке́т
♦
not cricket! BrE, infml не па пра́вілах!; несумле́нна!
cricket2 [ˈkrɪkɪt] n. zool. цвырку́н