Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

motherless [ˈmʌðələs] adj. пазба́ўлены ма́ці; які́ не ма́е ма́ці

motherly [ˈmʌðəli] adj. мацяры́нскі;

motherly instinct мацяры́нскі інсты́нкт

mother-in-law [ˈmʌðərɪŋlɔ:] n. (pl. mothers-in-law) це́шча; свякро́ў, свякру́ха

mother-of-pearl [ˌmʌðərəfˈpɜ:l] n. перламу́тр

mother country [ˈmʌðəˌkʌntri] n. айчы́на, радзі́ма

mother tongue [ˌmʌðəˈtʌŋ] n. ро́дная мо́ва

motif [məʊˈti:f] n.

1. лейтматы́ў, асно́ўная тэ́ма (у музыцы, літаратуры)

2. маты́ў, элеме́нт (арнаменту)

motion1 [ˈməʊʃn] n.

1. pyx; ход;

Newton’s laws of motion зако́ны ру́ху Нью́тана;

be in motion ру́хацца

2. жэст, рух (рукі або галавы)

3. прапано́ва;

adopt/pass/carry a motion прыня́ць прапано́ву;

table/propose/put forward a motion зрабі́ць/уне́сці прапано́ву;

reject a motion адхілі́ць прапано́ву

4. med. стул, спаражне́нне, выпаражне́нне

go through the motions рабі́ць, гавары́ць (што-н.) насу́перак жада́нню;

put/set in motion прыво́дзіць у рух

motion2 [ˈməʊʃn] v. зрабі́ць жэст, рух руко́й (як запрашэнне або загад);

He motioned me in. Ён жэстам запрасіў мяне ўвайсці.

motionless [ˈməʊʃnləs] adj. нерухо́мы