Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

handgun [ˈhændgʌn] n. лёгкая агнястрэ́льная збро́я (якую можна трымаць адной рукой: пісталет, аўтамат і да т.п.)

handhold [ˈhændhəʊld] n. апо́ра, упо́р для рукі́

handicap1 [ˈhændikæp] n.

1. фізі́чны недахо́п

2. перашко́да, замі́нка, затры́мка; зага́на;

time handicap няста́ча ча́су

handicap2 [ˈhændikæp] v. быць перашко́дай; перашкаджа́ць, заміна́ць

handicapped [ˈhændikæpt] adj. які́ мае фізі́чныя недахо́пы; скале́чаны, сляпы́, глухі́; разумо́ва адста́лы;

the handicapped лю́дзі, які́я ма́юць фізі́чныя недахо́пы

handicraft [ˈhændikrɑ:ft] n.

1. рамяство́, ручно́е ўме́льства

2. рэч ручно́й рабо́ты

handily [ˈhændɪli] adv.

1. зру́чна; пад руко́й

2. спры́тна; уме́ла

handiwork [ˈhændiwɜ:k] n.

1. ручна́я рабо́та

2. рабо́та, твор (чалавека або групы людзей, асабліва нешта дрэннае)

handkerchief [ˈhæŋkətʃɪf] n. (pl. handkerchiefs or handkerchieves) насо́ўка

handle1 [ˈhændl] n. ру́чка; кля́мка; рукая́тка

get/have a handle at smb./smth. infml атрыма́ць інфарма́цыю пра каго́-н. або́ што-н., яку́ю по́тым мо́жна вы́карыстаць у спра́вах;

give smb. a handle (on smth.) infml даць каму́-н. падста́ву для пэ́ўнай спра́вы;

fly off the handle сарва́цца, вы́йсці з сябе́