Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

decide [dɪˈsaɪd] v.

1. раша́ць, выраша́ць;

decide a dispute выраша́ць спрэ́чку

2. уплыва́ць, паўплыва́ць;

What decided you to give up your job? Што прымусіла вас кінуць працу?

decide on [dɪˌsaɪdˈɒn] phr. v. выбіра́ць, вы́браць;

In the end she decided on the red dress. Нарэшце яна выбрала чырвоную сукенку.

decidedly [dɪˈsaɪdɪdli] adv.

1. рашу́ча, канчатко́ва

2. бясспрэ́чна, несумне́нна

deciduous [dɪˈsɪdʒuəs] adj. ліставы́, лі́сцевы, лісцёвы (пра лес, дрэвы)

decimal [ˈdesɪml] adj. math. дзесятко́вы;

the decimal point кро́пка, яка́я ста́віцца ў лі́ках (0.25);

a decimal fraction дзесятко́вы дроб

decipher [dɪˈsaɪfə] v.

1. расшыфро́ўваць, разга́дваць

2. разбіра́ць (пра почырк)

decision [dɪˈsɪʒn] n. (on/about) рашэ́нне;

come to/make/take a decision прыня́ць рашэ́нне

decisive [dɪˈsaɪsɪv] adj.

1. раша́ючы, канчатко́вы

2. рашу́чы

deck [dek] n.

1. па́луба;

on deck на па́лубе;

the top deck ве́рхні паве́рх (аўтобуса)

2. AmE кало́да (карт)

deckchair [ˈdektʃeə] n. шэзло́нг

declamation [ˌdekləˈmeɪʃn] n. fml дэклама́цыя, маста́цкае чыта́нне