Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Chinese cabbage [ˌtʃaɪni:zˈkæbɪdʒ] n. кіта́йская капу́ста (ліставая)

chink [tʃɪŋk] n.

1. трэ́шчына, раско́ліна; шчы́ліна

2. звон (манет, шклянак)

a chink in smb.’s armour чыё-н. сла́бае ме́сца

chip1 [tʃɪp] n.

1. стру́жка, габлю́шка; трэ́ска, шчэ́пка;

2. аско́лак, аске́пак (шкла); абло́мак (цэглы)

3. шчэ́бень; друз

4. зага́на; шчарбі́на, зазу́біна

5. лу́стачка, скры́лік, мале́нькі кава́лачак (бульбы, яблыка); pl. chips сма́жаная бу́льба;

fish and chips ры́ба са сма́жанай бу́льбай

6. comput. чып (крышталь разам з нанесенай на яго інтэгральнай схемай)

have a chip on one’s shoulder трыма́цца задзі́рліва

chip2 [tʃɪp] v.

1. габлява́ць, струга́ць

2. адко́лваць, адшчапля́ць

3. нараза́ць бу́льбу лу́стачкамі для сма́жання

chiropody [kɪˈrɒpədi] n. педыкю́р

chirp [tʃɜ:p] v. шчабята́ць, чыры́каць, цыры́каць, цвы́ркаць

chirr [tʃɜ:] v. страката́ць

chirrup [ˈtʃɪrəp] v. = chirp

chisel1 [ˈtʃɪzl] n. tech. разе́ц; до́лата; стаме́ска; зубі́ла

chisel2 [ˈtʃɪzl] v. рабі́ць (скульптуру); разьбя́рыць; высяка́ць (з каменю)