Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

crease1 [kri:s] n.

1. скла́дка

2. згіб, загі́б, загі́н;

Her dress was full of creases. У яе ўся сукенка памялася.

crease2 [kri:s] v.

1. рабі́ць скла́дкі; мя́цца, камя́чыцца (пра тканіну);

This material creases very easily. Гэтая тканіна вельмі мнецца.

create [kriˈeɪt] v.

1. ствара́ць, твары́ць

2. выкліка́ць, рабі́ць

creation [kriˈeɪʃn] n.

1. стварэ́нне

2. сусве́т

3. тварэ́нне, твор;

a creation of genius генія́льны твор, шэдэ́ўр

4. the Creation bibl. стварэ́нне сусве́ту

creative [kriˈeɪtɪv] adj. ствара́льны, тво́рчы; крэаты́ўны;

creative abilities тво́рчыя/ствара́льныя здо́льнасці;

creative writing тво́рчая пра́ца, сачыне́нне

creativity [ˌkrieɪˈtɪvəti] n. ствара́льныя здо́льнасці, крэаты́ўнасць

creator [kriˈeɪtə] n.

1. ствара́льнік, тво́рца, тварэ́ц

2. the Creator Бог, Тварэ́ц

creature [ˈkri:tʃə] n.

1. стварэ́нне, жыва́я істо́та; чалаве́к;

a lovely creature чаро́ўнае стварэ́нне (звыч. пра жанчыну);

a poor creature бе́днае/няшча́снае стварэ́нне

2. крэату́ра;

creature comforts зямны́я дабро́ты/выго́ды

a/the creature of smb./smb.’s creature fml (чый-н.) ста́ўленік

creche [kreʃ] n. BrE дзіця́чыя я́слі

credence [ˈkri:dns] n. fml ве́ра; даве́р, даве́р’е;

a letter of credence рэкамендацы́йнае пісьмо́/рэкамендацы́йны ліст;

find credence карыста́цца даве́рам;

give credence to smb. аказа́ць даве́р’е каму́-н.;

refuse credence адмо́віць у даве́р’і/даве́ры