Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

purposeful [ˈpɜ:pəsfəl] adj. мэтанакірава́ны;

Young people’s energies should be directed towards more purposeful activities. Энергія маладых людзей павінна быць накіравана на больш карысную дзейнасць.

purposeless [ˈpɜ:pəsləs] adj. бязмэ́тны;

a purposeless existence бязмэ́тнае існава́нне

purposely [ˈpɜ:pəsli] adv. знаро́к, наўмы́сна

purr [pɜ:] v.

1. му́ркаць, мурлы́каць

2. буркава́ць, бурката́ць

purse1 [pɜ:s] n.

1. кашалёк;

She took a coin out of her purse. Яна дастала манету з кашалька.

2. AmE да́мская су́мачка

3. гро́шы

purse2 [pɜ:s] v. мо́ршчыць, збіра́ць у скла́дкі;

purse one’s lips сціска́ць гу́бы

pursue [pəˈsju:] v. fml

1. прасле́даваць, гна́цца (таксама перан.);

She was pursued by photographers everywhere she went. Яе ўсюды праследавалі фатографы.

2. праця́гваць рабі́ць; займа́цца;

pursue a policy право́дзіць палі́тыку;

pursue an enquiry ве́сці рассле́даванне

pursuer [pəˈsju:ə] n. прасле́давацель

pursuit [pəˈsju:t] n.

1. прасле́даванне, паго́ня

2. по́шукі;

in pursuit of pleasures у по́шуках заба́ў

3. заня́так;

outdoor pursuits заня́ткі на во́льным паве́тры;

Hunting is his favourite pursuit. Паляванне – яго любімы занятак.

push1 [pʊʃ] n. штуршо́к;

give smb. a push штурхну́ць каго́-н.;

He gave me a violent push in the back. Ён моцна штурхнуў мяне ў спіну.

at a push BrE, infml калі́ пашанцу́е, калі́ ўсё по́йдзе до́бра