Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

uncountable [ʌnˈkaʊntəbl] adj. ling. незліча́льны (пра назоўнік)

uncouple [ˌʌnˈkʌpl] v. tech. расчапля́ць, расчэ́пліваць (вагоны)

uncouth [ʌnˈku:θ] adj. нязгра́бны, нехлямя́жы, няспры́тны (пра людзей); гру́бы;

uncouth manners гру́быя мане́ры

uncover [ʌnˈkʌvə] v.

1. зніма́ць на́крыўку; адкрыва́ць (твар)

2. раскрыва́ць, выяўля́ць (план, злачынства, прычыну і да т.п.)

uncritical [ˌʌnˈkrɪtɪkl] adj. (of) некрыты́чны;

an uncritical view некрыты́чны пункт гле́джання

uncrossed [ʌnˈkrɒst] adj. неперакрэ́слены (чэк)

uncrowded [ʌnˈkraʊdɪd] adj. неперапо́ўнены;

an uncrowded district маланасе́лены раён

uncrowned [ˌʌnˈkraʊnd] adj. некаранава́ны

the uncrowned king/queen (of smth.) некаранава́ны каро́ль/некаранава́ная карале́ва (чаго́-н.)

unction [ˈʌŋkʃn] n.

1. eccl. пама́занне; мі́ра для пама́зання

2. relig. бо́ская ла́ска, суцяшэ́нне

unctuous [ˈʌŋktjuəs] adj. fml, derog. яле́йны, ліслі́вы;

unctuous assurances ліслі́выя запэ́ўніванні