Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rambling [ˈræmblɪŋ] adj.

1. бязла́дны, хааты́чны, няскла́дны (пра мову)

2. паўзу́чы, паво́йны (пра расліны)

ramp [ræmp] n. схіл, нахі́л

rampage1 [ˈræmpeɪdʒ] n. разгу́л, буя́нства;

go on the rampage шале́ць, лютава́ць; вар’ява́цца

rampage2 [ræmˈpeɪdʒ,ˈræmpeɪdʒ] v. шале́ць, буя́ніць

rampant [ˈræmpənt] adj.

1. нястры́мны (пра інфляцыю)

2. буйны́, пы́шны (пра расліннасць)

ran [ræn] pastrun2

ranch [rɑ:ntʃ] n. ра́нча;

a poultry ranch птушкафе́рма;

a mink ranch но́ркавая фе́рма

rancher [ˈrɑ:ntʃə] n. улада́льнік ра́нча; жывёлаво́д

ranch house [ˈrɑ:ntʃˌhaʊs] n. жылы́ дом фе́рмера; дом гаспадара́ ра́нча

rancid [ˈrænsɪd] adj. праго́рклы, прату́хлы (пра масла, тлушч і да т.п.)