handbasket [ˈhændbɑ:skɪt] n. :
♦ go to hell in a handbasket AmE, infml тра́піць у ве́льмі склада́нае стано́вішча/у пераплёт; ≅ уле́зці, як су́чка ў збан/ко́ла; улі́пнуць, як му́ха ў саладу́ху
handbill [ˈhændbɪl] n. рэкла́мны лісто́к, лісто́ўка, улётка
handbook [ˈhændbʊk] n. дапамо́жнік, даве́днік; падру́чнік
handbrake [ˈhændbreɪk] n. ручны́ то́рмаз
handcart [ˈhændkɑ:t] n. ручна́я каля́ска
handcraft [ˈhændkrɑ:ft] n. AmE = handicraft
handcrafted [ˈhændkrɑ:ftɪd] adj. AmE зро́блены рука́мі, без дапамо́гі машы́ны
handcuff [ˈhændkʌf] v. надзе́ць нару́чнікі
handcuffs [ˈhændkʌfs] n. pl. нару́чнікі, кайданкі́
handful [ˈhændfʊl] n.
1. жме́ня
2. невялі́кая ко́лькасць
3. infml той, хто ствара́е прабле́мы; «ка́ра», «бяда́»