Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unconsciousness [ʌnˈkɒnʃəsnəs] n. стан непрыто́мнасці;

fall/lapse into unconsciousness стра́ціць прыто́мнасць

unconsidered [ˌʌnkənˈsɪdəd] adj. fml

1. неабду́маны, непраду́маны;

an unconsidered remark непраду́маная заўва́га

2. пакі́нуты без ува́гі, неразгле́джаны;

The details were left unconsidered. Дэталі пакінулі без разгляду.

uncontaminated [ˌʌnkənˈtæmɪneɪtɪd] adj. не забру́джаны; незара́жаны;

uncontaminated water незабру́джаная вада́

uncontrollable [ˌʌnkənˈtrəʊləbl] adj. бескантро́льны, нястры́мны;

uncontrollable laughter нястры́мны смех;

an uncontrollable child дзіця́, яко́му не́льга даць ра́ды; сваво́льнік

uncontrolled [ˌʌnkənˈtrəʊld] adj. бескантро́льны, нястры́мны (пра пачуцці);

uncontrolled liberty по́ўная свабо́да

unconventional [ˌʌnkənˈventʃənl] adj. нетрадыцы́йны, нешабло́нны;

unconventional views незвыча́йныя по́гляды

unconvinced [ˌʌnkənˈvɪnst] adj. неперакана́ны;

He remained unconvinced of his error. Яго не пераканалі, што ён памыляўся.

unconvincing [ˌʌnkənˈvɪnsɪŋ] adj. неперакана́ўчы (пра аргумент, доказ)

uncooked [ˌʌnˈkʊkt] adj. сыры́, нязва́раны;

Eat plenty of uncooked vegetables. Еш шмат сырой гародніны.

uncork [ˌʌnˈkɔ:k] v. адкарко́ўваць