Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cosmetic1 [kɒzˈmetɪk] n.

1. касметы́чны сро́дак

2. pl. cosmetics касме́тыка

cosmetic2 [kɒzˈmetɪk] adj.

1. касметы́чны;

cosmetic cream касметы́чны крэм

2. касметы́чны, зне́шні, паве́рхневы;

a cosmetic repair касметы́чны рамо́нт

cosmic [ˈkɒzmɪk] adj. касмі́чны;

cosmic iron метэары́тнае жале́за;

cosmic rays касмі́чныя прамяні́

cosmonaut [ˈkɒzmənɔ:t]n. касмана́ўт

cosmopolitan1 [ˌkɒzməˈpɒlɪtən] n. касмапалі́т, грамадзя́нін све́ту; грамадзя́нка све́ту

cosmopolitan2 [ˌkɒzməˈpɒlɪtən] adj.

1. касмапаліты́чны, насе́лены людзьмі́ з ро́зных кутко́ў све́ту;

a cosmopolitan city касмапаліты́чны го́рад

2. касмапаліты́чны, з шыро́кім кругагля́дам (пра чалавека, погляды)

cosmos [ˈkɒzmɒs] n. sing. the cosmos ко́смас, сусве́т

cosset [ˈkɒsɪt] v. пе́сціць, галу́біць, мілава́ць, ла́шчыць

cost1 [kɒst] n.

1. кошт, цана́, ва́ртасць;

the prime cost сабеко́шт;

the cost of living пражы́тачны мі́німум;

free of cost бяспла́тна

2. pl. costs выда́ткі, стра́ты;

the costs of production выда́ткі вытво́рчасці

at any cost/at all cost(s) любо́й цано́й/любы́м ко́штам/за любу́ю цану́

cost2 [kɒst] v. (cost)

1. каштава́ць, абыхо́дзіцца;

What does it cost? Колькі гэта каштуе?;

It cost me a lot of money. Гэта абышлося мне вельмі дорага.

2. патрабава́ць, каштава́ць;

Dictionary compiling costs a lot of time and care. Укладанне слоўніка патрабуе шмат часу і ўвагі.

3. прызна́чыць/назна́чыць цану́ (за работу і г.д.); расцэ́ньваць (тавар)

cost smb. dear прыму́сіць каго́-н. мо́цна паку́таваць;

cost a man his health/life каштава́ць чалаве́ку здаро́ўя/жыцця́