pains [peɪnz] n. pl. намага́нні, вы́сілкі, кло́пат
♦
take (great) pains with/over smth. рабі́ць што-н. стара́нна;
take pains/go to great pains (to do smth.) прыклада́ць намага́нні, рабі́ць вы́сілкі, стара́цца (зрабі́ць што-н.);
Great pains have been taken to ensure the safety of passengers. Былі зроблены вялікія намаганні, каб гарантаваць бяспеку пасажыраў.
painstaking [ˈpeɪnzˌteɪkɪŋ] adj. стара́нны, руплі́вы;
a painstaking job працаёмкая рабо́та
paint1 [peɪnt] n. фа́рба;
Wet paint! Асцярожна, пафарбавана! (надпіс);
as fresh as paint як но́венькі;
gloss/matt/acrylic paint бліску́чая/ма́тавая/акры́лавая фа́рба
paint2 [peɪnt] v. фарбава́ць;
He painted the door blue. Ён пафарбаваў дзверы ў сіні колер.
2. малява́ць (таксама перан.);
paint a picture малява́ць карці́ну;
paint in oils/in water colours малява́ць але́йнымі фа́рбамі/акварэ́ллю;
His letters paint a wonderful picture of his life in Italy. Яго лісты малююць цудоўную карціну яго жыцця ў Італіі;
Нe’s not as black as he is painted. Ён не такі дрэнны, якім яго малююць.
♦
paint a grim/gloomy/rosy picture of smb./smth. малява́ць каго́-н./што-н. у суро́вых/цёмных/ружо́вых фа́рбах
painter [ˈpeɪntə] n.
1. маста́к, жывапі́сец;
a land scape/portrait painter маста́к-пейзажы́ст/маста́к-партрэты́ст
2. маля́р
paints [peɪnts] n. pl. фа́рбы (для малявання);
a box of paints набо́р фа́рбаў (для малявання);
She bought a new set of oil paints. Яна купіла новы набор алейных фарбаў.
pair1 [peə] n. па́ра (у розных знач.);
a pair of gloves/earrings па́ра пальча́так/завушні́ц;
a pair of trousers штаны́;
the happy pair шчаслі́вая па́ра (муж і жонка)
♦
a pair of hands infml рабо́чы чалаве́к, рабо́тнік;
in pairs па́рамі;
I’ve only got one pair of hands infml у мяне́ то́лькі дзве рукі́;
that’s anotherpair of shoes гэ́та зусі́м і́ншая спра́ва
pair2 [peə] v.
1. размяшча́ць па́рамі; падбіра́ць да па́ры; размяшча́цца па́рамі
2. спа́рвацца (пра жывёл)
pair off [ˌpeəˈrɒf] phr. v. разбіва́цца на па́ры (пра мужчын і жанчын);
All the others were pairing off and I was left on my own. Усе астатнія разбіліся на пары, а я застаўся адзін.
pair up [ˌpeəˈrʌp] phr. v. (with) разбіва́цца на па́ры (для працы, спартыўнай гульні, сяброўства)
pajamas [pəˈdʒɑ:məz] AmE = pyjamas