Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ordinal1 [ˈɔ:dɪnl] n. пара́дкавы лічэ́бнік

ordinal2 [ˈɔ:dɪnl] adj. пара́дкавы;

an ordinal number пара́дкавы лічэ́бнік

ordinance [ˈɔ:dɪnəns] n. fml ука́з, дэкрэ́т

ordinarily [ˈɔ:dnrəli] adv. звыча́йна; звыча́йным шля́хам

ordinary [ˈɔ:dnri] adj. звыча́йны, сярэ́дні;

ordinary people про́стыя лю́дзі

in the ordinary way BrE пры звыча́йных абста́вінах/умо́вах;

out of the ordinary незвыча́йны; не абы-які́;

He’s no ordinary man. Ён незвычайны чалавек.

ordination [ˌɔ:dɪˈneɪʃn] n. пасвячэ́нне ў духо́ўны сан

ore [ɔ:] n. руда́;

iron ore жале́зная руда́

organ [ˈɔ:gən] n.

1. о́рган (у розных знач.);

the organs of speech о́рганы маўле́ння (язык, зубы, губы і да т.п.);

the internal organs уну́траныя о́рганы;

the reproductive organs о́рганы размнажэ́ння

2. mus. арга́н;

an electric organ электраарга́н;

a barrel organ катры́нка;

a mouth organ губны́ гармо́нік

3. fml о́рган, устано́ва;

the organs of government ура́давыя о́рганы

4. fml друкава́ны о́рган (газета, часопіс);

the organs of public opinion (друкава́ныя) о́рганы грама́дскай ду́мкі

organic [ɔ:ˈgænɪk] adj. аргані́чны (у розных знач.);

organic vegetables натура́льная гаро́дніна (якую вырошчвалі без хімікатаў);

or ganic farming аргані́чнае земляро́бства (з прымяненнем арганічных угнаенняў);

organic matter аргані́чнае рэ́чыва, рэ́чыва аргані́чнага пахо́джання;

organic diseases аргані́чныя захво́рванні;

an organic whole адзі́нае цэ́лае

organism [ˈɔ:gənɪzəm] n. аргані́зм;

a living organism жывы́ аргані́зм;

the social organism грама́дства