Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

coop2 [ku:p] v. : (up) трыма́ць (каго-н.) пад замко́м у це́сным памяшка́нні

cooperate [kəʊˈɒpəreɪt] v. (with, in/on)

1. супрацо́ўнічаць; узаемадзе́йнічаць

2. садзе́йнічаць;

cooperate in the success of smth. садзе́йнічаць по́спеху чаго́-н.

3. кааперава́цца, аб’ядно́ўвацца

cooperation [kəʊˌɒpəˈreɪʃn] v.

1. супрацо́ўніцтва; садзе́йнічанне;

in cooperation with у супрацо́ўніцтве з

2. узаемадзе́янне

3. каапера́цыя

cooperative1 [kəʊˈɒpərətɪv] n. кааператы́ў, кааператы́ўнае тавары́ства;

a customers’/farm/producers’ cooperative спажыве́цкі/фе́рмерскі/вытво́рчы кааператы́ў

cooperative2 [kəʊˈɒpərətɪv] adj.

1. суме́сны, супо́льны, аб’ядна́ны, які́ дзейнічае ўзго́днена;

in a cooperative spirit у ду́ху супрацо́ўніцтва

2. кааператы́ўны

cooperatively [kəʊˈɒpərətɪvli] adv. суме́сна, супо́льна

coordinate1 [kəʊˈɔ:dɪnət] n.

1. раўня́ (па становішчы)

2. звыч. pl. coordinates math. каардына́ты, сістэ́ма каардына́т

coordinate2 [kəʊˈɔ:dɪneɪt] v. каардынава́ць, устана́ўліваць пра́вільныя суадно́сіны, узгадня́ць, пагаджа́ць;

coordinate efforts каардынава́ць намага́нні

coordination [kəʊˌɔ:dɪˈneɪʃn] n.

1. каардына́цыя, узгадне́нне, пагаджэ́нне

2. ling. злучэ́нне

coordinator [kəʊˈɔ:dɪneɪtə] n. каардына́тар