note1 [nəʊt] n.
1. за́піс, ната́тка;
make a note of smth. запі́сваць/занато́ўваць што-н.;
make/take notes (of a lecture) рабі́ць ната́ткі, канспектава́ць (ле́кцыю)
2. каро́ткае пісьмо́, запі́ска;
a note of thanks пісьмо́ з падзя́кай;
a suicide note перадсмяро́тная запі́ска (самагубцы);
an exchange of notes абме́н (дыпламаты́чнымі) но́тамі
3. заўва́га, камента́рый (да слова, абзаца і да т.п.);
See note 5, page 138. Глядзі заўвагу 5, старонка 138.
4. банкно́та;
a ₤5 note банкно́та ў 5 фу́нтаў
5. mus. но́та, тон
6. ува́га;
worthy of note ва́рты ўва́гі
♦
hit/strike the right note узя́ць пра́вільны тон; тра́піць/патра́піць у тон; крану́ць адпаве́дную струну́;
take note of smth. звярну́ць ува́гу на што-н.; прыня́ць што-н. да ве́дама
note2 [nəʊt] v.
1. заўважа́ць, звярта́ць ува́гу;
Note how to do it. Глядзіце, як гэта робіцца.
2. упаміна́ць, зга́дваць; адзнача́ць; заўважа́ць
note down [ˌnəʊtˈdaʊn] phr. v. запі́сваць, занато́ўваць
notebook [ˈnəʊtbʊk] n. сшы́так, запісна́я кні́жка, ната́тнік
noted [ˈnəʊtɪd] adj. (for) славу́ты, шырокавядо́мы, знакамі́ты;
a town noted for its parks го́рад, знакамі́ты сваі́мі па́ркамі
notepad [ˈnəʊtpæd] n. блакно́т
notepaper [ˈnəʊtpeɪpə] n. пашто́вая папе́ра;
headed notepaper фі́рменны бланк, бланк устано́вы
noteworthy [ˈnəʊtwɜ:ði] adj. ва́рты ўва́гі;
There’s nothing particularly noteworthy in this book. У гэтай кнізе няма нічога асабліва цікавага.
nothing [ˈnʌθɪŋ] pron.
1. нічо́га, нішто́;
I need nothing. Мне нічога не трэба.
2. няма́ чаго́, не́чага;
I have nothing to do. Мне няма чаго рабіць
♦
for nothing бяспла́тна;
not for nothing нездарма́, не без падста́ў, не без прычы́ны;
quarrel for nothing пасвары́цца без дай прычы́ны/з-за дро́бязі;
nothing but то́лькі, нішто́ акрамя́/апрача́;
nothing much нічо́га асаблі́вага;
nothing like as good infml далёка/зусі́м не такі́ ўжо до́бры;
nothing of the kind/of the sort infml нічо́га падо́бнага;
(there’s) nothing to it (гэ́та) зусі́м не склада́на, надзвы́чай лёгка; ≅ прасце́й па́ранай рэ́пы, прасце́й про́стага;
next to nothing ама́ль нічо́га;
have nothing to do with не мець нія́кага дачыне́ння да/нічо́га агу́льнага з;
say nothing of не гаво́рачы ўжо пра;
I can make nothing of it. Я ў гэтым нічога не разумею;
He is nothing to me any more. Ён для мяне больш не існуе.
notice1 [ˈnəʊtɪs] n.
1. ува́га;
take notice of smth. звярта́ць ува́гу на што-н., зважа́ць на што-н.; надава́ць значэ́нне чаму́-н.;
bring smth. to smb.’s notice звярну́ць ува́гу каго́-н. на што-н.;
come to smb.’s notice прыця́гваць (да сябе́) ува́гу каго́-н.;
escape notice выпада́ць з-пад ува́гі; прахо́дзіць па-за ўва́гай
2. аб’я́ва, абве́стка;
put up a notice паве́сіць аб’я́ву;
a notice of death каро́ткі некрало́г, жало́бная абве́стка
3. паведамле́нне, папярэ́джанне;
until further notice да насту́пнага паведамле́ння;
give notice папярэ́джваць, папераджа́ць (аб звальненні, ад’ездзе і да т.п.)
4. рэцэ́нзія, во́дгук
♦
at short/at a moment’s notice у апо́шнюю хвілі́ну/апо́шні мо́мант; за́раз жа, неадкла́дна, на пе́ршае патрабава́нне
notice2 [ˈnəʊtɪs] v. заўважа́ць, прымяча́ць, звярта́ць ува́гу;
Did you notice whether I turned the gas off? Ты не заўважыла, ці выключыў я газ?