nomenclature [nəˈmenklətʃə] n. fml
1. наменклату́ра; спіс, пералі́к;
geographical nomenclature геаграфі́чная наменклату́ра
2. тэрмінало́гія
nominal [ˈnɒmɪnl] adj.
1. наміна́льны; фікты́ўны;
His position as director is nominal. Ён толькі намінальна лічыцца дырэктарам.
2. мізэ́рны, нязна́чны, мізэ́рна малы́; сімвалі́чны (пра кошт, плату, колькасць грошай);
His grandfather got the rest of the land at a nominal price. Астатнюю частку зямлі яго дзядуля набыў па сімвалічнай цане.
3. ling. іме́нны
nominate [ˈnɒmɪneɪt] v.
1. (as/for) вылуча́ць кандыда́та (на выбарах, на пасаду і да т.п.);
nominate smb. for the new president of the firm прапано́ўваць чыю́-н. кандыдату́ру на паса́ду дырэ́ктара фі́рмы;
nominate smb. as best actor вылуча́ць каго́-н. на прысвае́нне ганаро́вага зва́ння ле́пшага акцёра
2. (as/to) назнача́ць, прызнача́ць (на пасаду)
3. вызнача́ць, прызнача́ць, удакладня́ць (дату, тэрмін)
nomination [ˌnɒmɪˈneɪʃn] n.
1. вылучэ́нне кандыда́та (на выбарах і для прызначэння на пасаду)
2. назначэ́нне, прызначэ́нне (на пасаду)
nominative [ˈnɒmɪnətɪv] n. ling. назо́ўны склон
nominee [ˌnɒmɪˈni:] n. кандыда́т (на выбранне, назначэнне або прыём куды-н.)
noms de plume [ˌnɒmdəˈplu:m] pl. → nom de plume
nom de plume [ˌnɒmdəˈplu:m] n. (pl. noms de plume) псеўдані́м пісьме́нніка
nonagenarian [ˌnɒnədʒəˈneəriən] n. чалаве́к ва ўзро́сце ад дзевяно́ста да дзевяно́ста дзевяці́ гадо́ў; дзевяностагадо́вы (чалавек)
nonce-word [ˈnɒnsˌwɜ:d] n. ling. аказіяна́льнае сло́ва; сло́ва, утво́ранае то́лькі для да́дзенага вы́падку