Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

convalesce [ˌkɒnvəˈles] v. ачу́ньваць, выздара́ўліваць, папраўля́цца

convalescence [ˌkɒnvəˈlesns] n. ачу́ньванне, ачуня́нне, выздараўле́нне, папра́ўка

convalescent1 [ˌkɒnvəˈlesnt] n. той, хто ачу́ньвае/папраўля́ецца (пасля хваробы, ранення)

convalescent2 [ˌkɒnvəˈlesnt] adj. які́ ачуньвае/папраўля́ецца (пасля хваробы, ранення)

convection [kənˈvekʃn] n. tech. канве́кцыя;

convection current канвекцы́йны пато́к

convector [kənˈvektə] n. канве́ктар

convene [kənˈvi:n] v. fml скліка́ць, збіра́ць (сход)

convenience [kənˈvi:niəns] n.

1. выго́да; выго́ды; камфо́рт;

a flat with all the modern conveniences кватэ́ра з усі́мі суча́снымі выго́дамі;

public convenience/public conveniences BrE грама́дскі туале́т

2. вы́гада;

a marriage of convenience шлюб па разлі́ку;

at your convenience fml як/калі́/дзе Вам бу́дзе зру́чна

convenient [kənˈvi:niənt] adj. зру́чны, выго́дны, прыда́тны

conveniently [kənˈvi:niəntli] adv. зру́чна, выго́дна