Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rubber2 [ˈrʌbə] adj. рызі́навы, гу́мавы;

rubber gloves рызі́навыя пальча́ткі;

a rubber bullet рызі́навая ку́ля

rubberized, BrE -ised [ˈrʌbəraɪzd] adj. гумірава́ны

rubbish1 [ˈrʌbɪʃ] n.

1. сме́цце, хлам;

a rubbish bin вядро́ для сме́цця;

household rubbish стары́зна; макулату́ра і да т.п.

2. infml бязглу́здзіца, лухта́

rubbish2 [ˈrʌbɪʃ]adj. BrE, infml дрэ́нны, ніку́ды не ва́рты;

They are a rubbish football team. Гэтая футбольная каманда нікуды не вартая.

rubbish3 [ˈrʌbɪʃ] v. BrE, infml трэці́раваць; кры́ўдзіць

rubbishy [ˈrʌbɪʃi] adj. BrE, infml дрэ́нны;

That’s all rubbishy stuff. Усё гэта хлам.

rubble [ˈrʌbl] n. бут, ка́мень; шчэ́бень

Rubicon [ˈru:bɪkən] n. the Rubicon Рубіко́н;

cross/pass the Rubicon перайсці́ Рубіко́н, прыня́ць беспаваро́тнае рашэ́нне

rubicund [ˈru:bɪkənd] adj. lit. румя́ны (пра твар);

She has rubicund complexion. У яе румяны твар.

rubric [ˈru:brɪk] n. fml ру́брыка; загало́вак