loose [lu:s] adj.
1. сла́бкі, незамацава́ны;
I have a loose tooth. У мяне хістаецца зуб;
She wears her hair loose. Яна ходзіць з распушчанымі валасамі.
2. шыро́кі, прасто́рны (пра адзенне)
3. во́льны, на во́лі;
set loose выпуска́ць на во́лю;
break/get loose вырыва́цца на во́лю
4. недакла́дны, прыблі́зны;
a loose translation во́льны перакла́д
5. ры́хлы (пра глебу)
6. dated распу́сны
♦
be at a loose end BrE не мець што рабі́ць
loosen [ˈlu:sn] v. развя́зваць; разві́нчваць; паслабля́ць;
loosen one’s grip/hold паслабля́ць кантро́ль/ула́ду
loot1 [lu:t] n. здабы́ча, нарабава́нае дабро́; трафе́і
loot2 [lu:t] v. рабава́ць (асабліва магазіны ў час вайны або пажару)
looter [ˈlu:tə] n. рабаўні́к, марадзёр
lord [lɔ:d] n.
1. лорд (тытул у Англіі);
the Lords пала́та ло́рдаў
2. буйны́ землеўлада́льнік (у сярэдневяковай Еўропе)
3. the Lord Гаспо́дзь (Бог)
♦
Lord (only) knows infml бог яго́ ве́дае;
(good) Lord!/oh Lord! бо́жа!; бо́жанька!; бо́жухна мой! (выказвае здзіўленне, непакой);
the Lord’s Day нядзе́ля
lordship [ˈlɔ:dʃɪp] n. : Your Lordship Ва́ша све́тласць (пры звароце да лорда або брытанскага суддзі); Ва́ша праасвяшчэ́нства (пры звароце да біскупа)
lorry [ˈlɒri] n. BrE грузаві́к
lose [lu:z] v. (lost)
1. губля́ць; стра́чваць;
lose interest/hope губля́ць інтарэ́с/надзе́ю;
lose weight губля́ць вагу́, худне́ць, худзе́ць
2. прайграва́ць;
lose a game/election прайгра́ць гульню́/вы́бары
♦
lose one’s way/bearings заблудзі́ць;
lose one’s temper раззлава́цца, стра́ціць раўнава́гу;
lose sight of
1) губля́ць з по́ля зро́ку
2) не мець апо́шняй інфарма́цыі
loser [ˈlu:zə] n.
1. той, хто прайгра́ў гульню́, спабо́рніцтва і да т.п.;
He is a good/bad loser. Ён умее/не ўмее прайграваць з годнасцю.
2. лу́зер; няўда́чнік; няўда́чніца