Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

congenial [kənˈdʒi:niəl] adj. fml

1. ро́днасны, блі́зкі (па духу, інтарэсах)

2. прые́мны, спрыя́льны; адпаве́дны

congested [kənˈdʒestɪd] adj.

1. перапо́ўнены, перагру́жаны;

The streets are often congested with traffic. Вуліцы часта перагружаны транспартам.

2. перанасе́лены

3. med. закупо́раны; закла́дзены;

a congested nose закла́дзены нос

congestion [kənˈdʒestʃən] n.

1. перанасе́ленасць;

congestion of population ску́чанасць насе́льніцтва

2. зато́р (вулічнага руху)

3. med. закупо́рка; закла́дзенасць;

nasal congestion закла́дзенасць но́са

conglomerate [kənˈglɒmərət] n.

1. econ. кангламера́т, мнагапро́фільная карпара́цыя

2. fml кангламера́т, су́месь разнаро́дных элеме́нтаў

3. geol. кангламера́т, абло́мкавая паро́да

congratulate [kənˈgrætʃuleɪt] v. (on) віншава́ць;

I congratulate you on the happy event. Віншую Вас са шчаслівай падзеяй.

congratulation [kənˌgrætʃuˈleɪʃn] n. (on) віншава́нне;

a letter of congratulation віншава́льны ліст/віншава́льнае пісьмо́;

Congratulations! Віншу́ю!; Віншу́ем!

congregate [ˈkɒŋgrɪgeɪt] v. збіра́цца, сыхо́дзіцца, схо́дзіцца

congregation [ˌkɒŋgrɪˈgeɪʃn] n. eccl.

1. прыхаджа́не, парафія́не

2. кангрэга́цыя, рэлігі́йнае бра́цтва

congress [ˈkɒŋgres] n.

1. кангрэ́с, з’езд;

an international congress of trade(s) міжнаро́дны з’езд прафсаю́заў

2. : Congress кангрэ́с (у ЗША і некаторых іншых краінах);

the 71st Congress кангрэ́с 71-га скліка́ння

congressional [kənˈgreʃənl] adj. які́ мае адно́сіны да з’е́зда або́ кангрэ́са